Шыфр
513В000139
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Х ст. - XIII ст.
Апісанне
Магільны насып каля былой вёскі Сулева (зараз урочышча Сулева) з’яўляецца матэрыяльным археалагічным і духоўным помнікам.
Помнік знаходзіцца за 0,3 км на паўднёвы ўсход ад нежылой вёскі Сулева, ва ўрочышчы Сулева, на левым беразе р. Брожка (0,5 км), за 0,6 км на ўсход ад вузкаклейнай чыгуначнай дарогі, за 2,5 км на ўсход ад в. Пятровічы, ва ўрочышчы Доўгая Паласа, на ўскрайку лесу, у 64 квартале, выдзел 32.
Абавязковым элементам для захавання выступае сам насып, які выконваў функцыю прытулку для душы, а таксама раўкі вакол насыпу і пахаванне пад курганам.
Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі курганоў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці сельскага насельніцтва ў раннім сярэднявеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення славянскіх плямёнаў. Самі курганы, насыпаныя праз адно-два стагоддзі пасля хрышчэння Русі сведчаць аб рэлігійным сінкрэтызме - "двухвер'і” людзей таго часу.