Шыфр
513В000091
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X ст.
Адзіночны курган перыяду ранняга сярэднявечча каля вёскі Гародчына. Курганны насып аплыўшы, паўсферычны, акруглы ў плане, задзернаваны, парос хмызняком і дрэвамі, без бачных пашкоджванняў. Датуецца Х-ХІІІ стст. і звязаны з пахавальным абрадам плямёнаў дрыгавічоў, якія рассяліліся на тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі ў другой палове I тыс. н. э.
Помнік упершыню адкрыў і ўвёў у навуковы зварот у 1999 г. В. Ф. Капыцін, абследваў у 2018 г. А. В. Вараненка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён