Шыфр
712Г000157
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, у межах вул. Чырвонаармейскай – вул .Карла Маркса – вул. Энгельса – і пр. Незалежнасці
Датаванне
1872 г
Цэнтральны сквер займае прамавугольны ў плане ўчастак, абмежаваны пр. Незалежнасці, вул. Ф. Энгельса, К. Маркса і Чырвонаармейскай. Тэрыторыя абнесена агароджай. Правобразам агароджы з'явілася адна са старадаўніх балконных рашотак Санкт-Пецярбурга. Планіроўка захоўвае асноўныя прынцыпы першапачатковага саду рэгулярнага тыпу з перыметральнымі і дыяганальнымі алеямі.
Колішняя назва сквера - Аляксандраўскі сад. Сваёй назвай сад абавязаны невялікай капліцы (не захавалася), што была пабудавана на гэтым месцы ў 1869 г. і асвячона ў гонар Св. Аляксандра Неўскага. Плошча 2,4 га. У 1874 г. у гонар адкрыцця ў Мінску водаправода ў цэнтры сквера быў ўсталяваны фантан з дэкаратыўнай скульптурнай кампазіцыяй “Хлопчык з лебедзем”. Планіроўка захоўвае прынцыпы першапачатковага саду. Добраўпарадкаванне ўключае замошчаныя алеі, сцежкі, рабаткі, кустовыя бардзюры, кветнікі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён