412Г000286_3
Шыфр
412Г000286
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, г. Іўе, вул. К. Маркса, 51
Датаванне
1600
Стыль
гатычны
Складаецца з Петрапаўлаўскага сабора (зараз касцёл Св.апосталаў Пятра і Паўла) і жылога корпуса кляштара (захаваліся заходняе і часткова ўсходняе крылы будынка), абнесенага агароджай (частка якой захавалася з 2-ой паловы 18 ст.).
Кляштар аддзелены ад вуліцы насыпам, які меў абарончае значэнне. Двухпавярховы будынак утвараў прамавугольны ў плане ўнутраны двор, па перыметры якога з трох бакоў праходзіў калідор, злучаны з апсідай.
Касцёл - трохнефавы двухвежавы храм, ўзведзены мсціслаўскім ваяводам Мікалаем Кішкам у 1-й палове 16ст.. Пластыка фасадаў простая і строгая. Галоўны алтар мураваны, двух'ярусны, раскрапаваны калонамі і пілястрамі, размаляваны пад мармур, завершаны шырокім карнізным поясам з лучковым франтонам. У алтарных праёмах размешчаны скульптуры св. Пятра і Паўла, у цэнтры - "Распяцце".
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён