зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль былога кляштара бернардзінцаў: Троіцкі касцёл. Фрагмент дэкаратыўнай кампазіцыі ў галоўным алтары; жылы корпус; агароджа з брамай

Шыфр

212Г000185

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1643 - 1646 гг.

Стыль

Барока

Апісанне

Кляштар - адзін з найбольш цікавых помнікаў архітэктуры ранняга барока на Беларусі. Помнік складаецца з касцёла Святой Троіцы, жылога корпуса, брамы і агароджы. Размешчаны ва ўсходняй частцы пасёлка, на высокім беразе Заходняй Дзвіны. Касцёл узводзілі ў 1643 - 1646 гг. на грошы тагачаснага ўладальніка Друі Казіміра Сапегі ( 1609 - 1656) - падканцлера Вялікага княства Літоўскага, заснавальніка кафедры права ў Віленскай акадэміі, сына знакамітага Льва Сапегі. Храм вылучаецца велічнымі манументальнымі формамі і незвычайнай прыгажосцю. Ён пануе над аднапавярховай забудовай мястэчка.

Галоўны фасад упрыгожвае высокая, даволі масіўная чатырох’ярусная вежа - званіца, якая ўвенчана фігурным купалам пластычнага сілуэта, якія дабудаваны ў 1772 г. у часы позняга барока.

З паўночнага боку да касцёла прымыкае двухпавярховы жылы корпус, які ўтварае ўнутраны замкнены чатырохвугольны двор. Раней у цэнтры двара знаходзіўся сад і калодзеж. Будынак разбіты на невялікія памяшканні, па периметру праходзяць калідоры з крыжовымі скляпеннямі. Прамавугольныя ў плане пакоі маюць цыліндрычныя і плоскія перакрыцці. Вуглавыя пакоі большыя за астатнія і выступаюць за агульны прамавугольны абрыс плана. Знешняе аздабленне жылога корпуса вельмі простае. Паверхні сцен рытмічна прарэзаны радамі прамавугольных вокнаў, пад дахам пралягае прафіляваны карнізны пояс. Пластычная брама перад касцёлам узведзена ў 1778 г., арачная агароджа - у 20-ыя гг. XX ст.