Шыфр
412Г000017_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна
Датаванне
1636 г.
Агароджа з брамай уяўляе сабой глухую цагляную атынкаваную сцяну, па вуглах якой калісьці былі невялікія шасцігранныя вежы. Захаваўся першы ярус вежы на скрыжаванні вуліц К. Маркса і Маладзёжнай.
Агароджа была прарэзана чатырма брамамі. Захаваліся тры. Найбольш манументальная знаходзіцца перад касцёлам з боку вул. Маладзёжнай. Захаваліся таксама брамы для пешага люду, ацалела праязная брама гаспадарчага двара.
У 1950-я гг. была разабрана ўся агароджа з паўднёвага боку разам з дзвюма вонкавымі вежамі, брама і частка ўсходняй сцяны.
Тады ж была зруйнавана званіца праз дарогу ад кляштара.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён