зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль былога кляштара брыгітак: лямус

Шыфр

412Г000017_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна

Датаванне

1636 г.

Апісанне

Лямус быў пабудаваны ў 1769 г. У айчыннай літаратуры ў якасці даты пабудовы звычайна падаецца XVII ст. 

Двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак з масіўных драўляных брусоў на бутавым падмурку накрыты высокім вальмавым гонтавым дахам (спачатку, магчыма, дахоўкай). Галоўны, паўночны, фасад аздоблены двух’яруснай галерэяй з балюстрадай на другім паверсе. Матыў аркады ствараюць слупы з падкосамі. Ніжнія плоскасці падкосаў і бэлек над імі складаюць суцэльныя паўцыркульныя праёмы. Усе канструкцыйныя элементы звязаны ўрубкамі і драўлянымі клінамі. 

Першы паверх быў прызначаўся для гаспадарчых мэтаў, другі – для жылля (цяпер планіроўка зменена). 

Выдатны помнік драўлянага дойлідства. У 2016-2019 гг. праведзены работы па рамонце з рэстаўрацыяй сумесна з беларускімі і польскімі спецыялістамі.