Шыфр
412Г000334
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1797 - 1824 гг.
Храм-ратонда накрыты паўсферычным купалам з васьмігранным ліхтаром. Да асноўнага круглага ў плане аб'ёму прылягаюць больш нізкія прамавугольныя ў плане аб'ёмы; па восі ўсход-захад – прытвор з чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе і двухпавярховыя сакрысціі, з поўдня і поўначы – невялікія рызаліты. У афармленні фасадаў і інтэр"ера выкарыстаны дарычны ордэр. Порцік і рызаліты ўвенчаны трохвугольнымі франтонамі. Вокны прамавугольныя. Унутры па перыметры залы размешчаны 8 пар дарычных калон. Па папярочнай восі храма – бакавыя ўваходныя парталы. Сцены апярэзвае спрошчаны антаблемент. Столь размалявана ў тэхніцы грызайль з імітацыяй кесонаў і разетак. Побач з храмам размешчаны аднапавярховы мураваны корпус і званіца.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён