зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль былога палаца Агінскіх: палац, дэкор палаца: кафлявыя печ і камін ў вестыбюлі; капліца; альтанка "Амеліі"; кітайская альтанка; млын; стайня; парк

Шыфр

412Г000598

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1802 г. - 1822 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Кампазіцыйным цэнтрам ансамбля з'яўляецца будынак палаца. Палац - Г-падобны ў плане аднапавярховы будынак пад двухсхільным дахам. Галоўны прадаўгаваты корпус мае сіметрычна-восевую кампазіцыю з бакавымі двухпавярховымі павільёнамі і цэнтральнай часткай, завершанай драўлянай вежачкай. Двухпавярховыя аб'ёмы завершаны  альмавымі дахамі. На галоўным фасадзе цэнтральны аб'ём вылучаны чатырохкалонным порцікам дарычнага ордера.  Порцік быў завершаны трохступеньчатым атыкам. Фасады палаца гладкія патынкаваныя, вырашаны сціпла: прарэзаны прамавувольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў (раней былі аканіцы), завершаны карнізам, двухпавярховыя павільёны падзелены міжпаверхавай цягай. Двухпавярховы цэнтральны аб'ём на тыльным фасадзе завершаны трохвугольным франтонам, утвораным схілам даху. Да бакавога крыла палаца, фланкіраванага ў тарцы таксама двухпавярховым аб'ёмам, прымыкае аднапавярховы будынак аранжарэі, дэкарыраваны на галоўным фасадзе каланадай дарычнага ордэра. Тарцовы фасад аранжарэі фланкіраваны плоскімі лапаткамі, прарэзаны шырокім паўцыркульным аконным праёмам. Планіроўка будынка анфіладная. Вуглавыя лесвіцы (вітая і двухмаршавая) аб'ядноўваюць паверхі павільёнаў. Афармленне інтэр'ераў не захавалася. У галоўным   вестыбюлі ў пасляваенны час яшчэ стаялі па баках печ і камін, цяпер страчаныя.

Капліца размешчана побач з сядзібным домам, на лініі яго галоўнага фасада. Кампактнае прамавугольнае ў плане збудаванне з трохграннай апсідай. Над яе вальмавым дахам узведзена 4-гранная шатровая сігнатурка-ліхтар. Плоскасныя атынкаваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Вуглы акцэнтаваны руставанымі лапаткамі. Завершаны фасады цягай і карнізам.

За сядзібным домам адноўлены будынак млына. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя. Вуглы будынка акцэнтаваны руставанымі лапаткамі. На першым паверсе лучковыя, на другім прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах. Пад дахам праходзіць карніз.

У парку знаходзіцца мураваная альтанка. Уяўляе сабой невялікае збудаванне са скругленым тыльным фасадам. Накрыта вальмавым дахам. Сцены гладкія  патынкаваныя глухія. На галоўным фасадзе чатырохкалонны дарычнага ордэра порцік, які нясе высокую бэльку і трохвугольны франтон, карніз якога дэкарыраваны дэнтыкуламі. Галоўная фасадная сцяна асноўнага аб'ёма прарэзана трыма ўваходнымі праёмамі.

На гаспадарчым двары захаваўся будынак стайні. У плане прамавугольны накрыты двухсхільным дахам. Сцены змураваны з каменю і цэглы ў тэхніцы разынкавай муроўкі.

Асноўная частка парку пейзажнага тыпу. Прагулачныя алеі пракладзены па перыметры парку і ўздоўж берагоў ракі. Плаціна ўтварае шырокі вадаём, які ўваходзіць у агульную ландшафтную кампазіцыю. У парку растуць лістоўніца, дуб, вольха, кедр, асіна, ліпа, бэз.