Шыфр
613Г000144_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 г.
Будынак былой графскай кухні быў пабудаваны ў 1900 г. намаганнямі новага ўладара сядзібы графа Караля-Яна-Аляксандра фон Гутэн-Чапскага (1860-1904), які набыў сядзібу ў 1894 г. ад свайго бацькі графа Эмерыка- Захарыя -Мікалая-Северына фон Гутэн-Чапскага (1828- 1896). Будучы галавой горада Мінска, граф Караль веў актыўную гаспадарчую дзейнасць не толькі ў Мінску, але і ў сваёй радавой сядзібе Станькава. Дзеля зручнасці жыхароў палаца на старых падмурках пабудаваны новы флігель, у якім знаходзілася кухня, кладовая, сталовая для служак. Ежу падавалі ў сталовую залу палаца на цялежках, якія прывозілі па падземным калідоры і падымалі на кухонным ліфце. Унутры кухні некалі знаходзіліся тры варачныя печы.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў кухонны флігель разам з палацам і другімі пабудовамі ансамбля быў спалены. У 1961 г. флігель быў адноўлены і прыстасаваны пад медыцынскі ізалятар школы-інтэрнат. У тым жа 1961 г. да флігеля з яго паўночнага фасаду была далучана невялікая прыбудова тамбура пад аднасхільным дахам. У 2005 г. быў праведзены капітальны рамонт памяшканняў будынка, заменены дах і вокны.