Шыфр
613Г000144_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1897 г.
Гаспадарчая пабудова (кароўнік) была ўзведзена ў кан. ХІХ ст. з каменю. Выкарыстоўвалася ў маёнтку графаў фон Гутэн Чапскіх, як стойла для хатняй жывёлы - кароўнік, і жыллё наглядчыкаў за жывёлай. Будынак аднапавярховы. Прамавугольнай формы.
Асаблівасцю помніка з'яўляецца аздабленне сцен дробнымі камянямі на вапнава-пясчанай рошчыне, так званая кладка “разынка”, а таксама прафіляваныя цягі карнізаў будынка, зробленныя з чырвонай цэглы. Вуглы будоўлі руставаны блокамі з цясанага граніта, а таксама з гранітных пліт зроблены падваконні і бакавыя стойкі вокнаў. Над аркай ёсць выбітая на чорным граніце дата заснавання будынка 1897.
З 1920 па1941 ггг. выкарыстоўваўся як сховішча ваеннага гарадка, размешчанага побач. З 1961 г. перададзены адзелу адукацыі Дзяржынскага райвыканкама пад гараж школы-інтэрната.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён