зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000144_10

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, в. Станькава

Датаванне

1-я палова ХІХ ст.

Апісанне

Станькаўскі парк мае шмат дрэў узростам больш чым 150 гадоў. Асобную ўвагу заслугоўвае “Багародзічны” дуб, узростам парадка 550 год. З гэтым дрэвам звязана шмат легендаў і паданняў, а таксама факт здымкі аднаго з першых беларускіх фільмаў “Дуброўскі" ў 1936 г. Назву “Багародзічны” ён атрымаў больш за 100 гадоў таму, калі ў яго трапіла маланка і прабіла дупло ў выглядзе, як падаецца, іконы Прасвятой Багародзіцы.

У парку захавалася  першапачатковая планіроўка пасадкі дрэў. Дрэвастан Станькаўскага парку з'яўляецца адным з найбольш захаваных на тэрыторыі Мінскай вобласці. 

Сярод дрэў на сёння захаваліся дубы розных парод, сасна веймутава, лістоўніцы сібірская, піхты, туі, некалькі гатункаў вязаў, клёнаў, бяроз, таполяў, алешыны, акацый, ёсць аксаміт амурскі, арэх грэцкі, арэх пасяўны, некалькі гатункаў каштанаў, ясеняў, грабаў, расце бук, чаромха, бэз, шмат кустарнікаў і злакаў. 

Старонка