зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль былой сядзібы: паўночная ўязная брама

Ансамбль былой сядзібы: паўночная ўязная брама

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000144_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

сяр. XIX ст.

Стыль

Неаготыка

Апісанне

У сярэдзіне XIX ст. палацава-паркавы ансамбль-рэзідэнцыя графоў фон Гутэн-Чапскіх быў акружаны высокай мураванай агароджай пад аднасхільным дахам з гонту. Агароджа рытмічна члянілася з абодвух бакоў арачнымі нішамі, мела прафіляваны карніз. Агароджа мела чатыры ўязныя брамы: на поўначы - Мінскую, на поўдні - Негарэльскую, на захадзе - Койданаўскую, на ўсходзе - Слуцкую. Усе брамы былі вырашаны ў неагатычным і неарэнесансным стылі і былі не падобны адна на адну. 

У сучасны момант захавалася толькі паўночная ўязная брама - Мінская. Прадстаўляе сабой трохчастковую кампазіцыйную пабудову ў неагатычным стылі. Цэнтральная частка больш высокая, мае шырокую гатычную арку, акружаную руставым каменем, завершана трохступенчатым шчыпцом з развітым прафіляваным карнізам.

Старонка