зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль былой сядзібы: рэшткі Свята-Мікалаеўскай царквы

Ансамбль былой сядзібы: рэшткі Свята-Мікалаеўскай царквы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000144_7

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі

Апісанне

Першая праваслаўная царква ў Станькава ўпамінаецца ў летапісных крыніцах у 1340-х гг., якая была пабудавана пры Вялікім князі Вялікага Княства Літоўскага Вітаўце. Пазней на яе месцы была пабудавана новая драўляная ўніяцкая Свята-Петра-Паўлаўская царква, якая дзейнічала да 1852 г. Па прычыне струхлеласці драўлянай царквы на яе месцы, па ініцыятыве і фундацыі графа Эмерыка-Захар’яша-Мікалая-Северына фон Гутэн-Чапскага, было распачата будаўніцтва новой мураванай праваслаўнай царквы па праекце знакамітага расійскага архітэктара К.А. Тона. 

З 1883 г. царкву ўзначальваў протаіерэй Фёдар Чарняўскі, бацька праслаўленай у наш час святой блажэннай Валянціны Мінскай, чый духоўны подзвіг пачаўся менавіта са Станькаўскай царквы. У 1936 г. царква была зачынена, яе святара і служак рэпрэсіравалі. У храме стварылі зернесховішча. У 1961 г. царква была узарвана і расцягнута з дапамогай ваеннай тэхнікі.

У верасні-лістападзе 2006 г. былі праведзены комплексныя навуковыя даследаванні. У красавіку 2007 г. распрацаваны будаўнічы праект на аднаўленне царквы і з 16 кастрычніка 2007 г. распачаты рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на рэштках царквы.

Старонка