зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000144_8

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1588 г.

Апісанне

Камень-валун мае вялікую гістарычную, культурную і духоўную значнасць для Станькава, Дзяржынскага раёна і Мінскай вобласці. 

Пастаўлены на ростанях каля пад’езду да мястэчка з боку Койданава ў гонар прыняцця Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., а таксама служыў помнікам-абярэгам мястэчка. Камень закрываў адзін з уваходаў у падзямелле і служыў прыдарожнай капліцай, за якой раней мясціліся старажытныя могілкі (не захаваліся). У 1857 г. на камяні графам Эмерыкам фон Гутэн-Чапскім была выбіта дата ў гонар нараджэння першай дачкі Соф'і. 

У 1994 г. намаганнямі Дзяржынскай ДАІ, была праведзена спроба адцягнуць камень у бок з дапамогай крана і цягачоў, але падняць камень не здолелі, а нахілілі і крыху змясцілі з восі.

На сёняшні дзень камень-валун — самы стары помнік гісторыі на тэрыторыі вёскі Станькава.

Старонка