213Г000900
Шыфр
212Г000624
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Стыль
полацкая школа дойлідства, класіцызм, эклектыка
Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр адзін з найбольш старажытных на тэрыторыі Беларусі. Быў заснаеаны ў 12 ст. Еўфрасінняй Полацкай на правым беразе лукавіны р. Палаты, за 2 км. на поўнач ад Сафійскага сабора.
Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр з моманту свайго заснавання быў адным з перадавых манастыроў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, значным духоўным і культурным цэнтрам. Заснаванне манастыра звязана з імем Еўфрасінні Полацкай - беларускай святой, асветніцы, мецэнаткі, прадстаўніцы полацкай княжацкай дынастыі Рагвалодавічаў. Прападобная Еўфрасіння стала адной з першых кананізаваных жанчын на ўсходнеславянскіх землях. На яе заказ дойлід Іаан пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса, якую лічаць дасканалым узорам полацкай архітэктурнай школы. Спаса-Праабражэнская царква з 'яўляецца адным з найбольш захаваных старажытнарускіх помнікаў сярэдзіны 12 ст. За шматгадовую гісторыю існавання архітэктура Спаса-Праабражэнскага храма не зведала значных страт. Прападобная Еўфрасіння спрыяла стварэнню ўнікальных фрэскавых роспісаў Спаса-Праабражэнскага храма. Роспісы 12 ст. захаваліся амальу поўным аб'ёме. Фрэскі маюць вялікую мастацкую каштоўнасць і сведчаць пра росквіт полацкага мастацтва ў сярэдзіне 12 ст. Як па архітэктурных, так і па мастацкіх якасцях Спаса-Праабражэнскі храм мае сусветнае значэнне не толькі для гісторыі мастацтва Беларусі, але наогул для гісторыі сусветнага мастацтва. Ансамбль манастыра фарміраваўся на працягу некалькіх стагоддзяў, будынкі, якія ў яго складзе, маюць характэрныя для свайго часу і стылю прыкметы.
У ансамбль уваходзяць: Спаса-Праабражэнская царква, "цёплая" царква, Крыжаўзвіжанская царква, два манастырскія карпусы, брама-званіца.
213Г000900
212Г000898
213Г000899
213Г000945
213Г000944
210Г000621
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён