Шыфр
411Г000537_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1796
Апісанне
Будынак Яўленскай царквы ўваходзіць у склад ансамбля Свята-Успенскага манастыра. Самая блізкая да сабора -- царква З'яўлення Багародзіцы ("на камені"), пастаўлена на месцы, калі ў другі раз пасля пажару знайшлі абраз Багародзіцы. Мураваная царква замест драўлянай была пабудавана, верагодна, у 1672 г., калі пасля руска-польскай вайны праводзіліся аднаўленчыя работы ў Жыровічах. У 1769 г. яна падоўжана спераду, дабудаваны новы фасад з паўкалонамі і фігурным франтонам у стылі позняга барока. У 1828 г. Раства-Багародзіцкая царква адрамантавана і стала называцца храмам З'яўлення Багародзіцы, або Яўленскай. Масіўны драўляны купал над цэнтрам двухсхільнага даху пастаўлены падчас рамонту ў 1860-я гг. Храм бясслупавы зальны з прамой алтарнай сцяной без апсіды, памерам па наружным контуры 9,3х19,3 м. Дэкаратыўным афармленнем фасадаў служыць сістэма раскрапаваных пілястраў. Пілястрамі аформлены знешнія паверхнасці алтарнага фасада і прымыкаючых да яго часцей фасадаў бакавых, у кожным з апошніх па два паўцыркульных аконных праёма. Заходнія часткі бакавых фасадаў пазбаўлены дэкору і вылучаюцца збліжанай кампаноўкай такіх жа па форме вокнаў. За кошт перападу рэльефу вышыня заходняй часткі храма значна большая ўсходняй. Такая натуральная асіметрыя вышынь фасадаў узмацняецца на заходнім фасадзе высокім разарваным барочным франтонам. Заходні фасад дэкарыраваны сіметрычнымі парнымі пучкамі плоскіх, прыпаднятых на высокім цокалі пілястрамі. Найбольш выступаючым з плоскасці сцяны пілястрам нададзены тонкапрарысованыя ордэрныя формы з карынфскімі капітэлямі стылізаванага ман'ерыстычнага малюнка. У цэнтральную частку храма вядзе крутая, але нядоўгая лесвіца. Амаль палову яго прасторы займае алтарная частка, у якой пад прастолам пакоіцца святы камень "стапы Багародзіцы". У 2000 г. у царкве ўстаноўлены новы разны іканастас. Абразы напісаны мясцовымі іканапісцамі.