Шыфр
411Г000537_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1769 г.
Стыль
ракако
Апісанне
Крыжаўзвіжанская царква. Знаходзіцца на ўзгорку манастырскай тэрыторыі. Пабудавана ў 1769 г. з цэглы як храм-кальварыя (на ўзор аналагічнага храма ў Ватыкане). Помнік архітэктуры ракако. Царква 1-зальная, са званіцай над уваходам, без вылучэння апсіды ў самастойны аб'ём. Галоўны паўночна-заходні фасад вызначаецца стройнасцю 3-яруснай кампазіцыі. Плаўны пераход ярусаў забяспечваецца бакавымі валютамі. Трэці ярус - 4-гранная вежачка з фігурнай барачнай галоўкай. Зала храма перакрыта цыліндрычным скляпеннем з люнетамі. Над уваходам на 3-пралётнай аркадзе хоры з плаўнай лініяй парапета. НІматступенчатая 1-маршавая лесвіца ("Пілатава лесвіца" з 33 прыступак) займае палавіну будынка, мае ілюзорны працяг на алтарнай сцяне, што стварала ўражанне вялікай глыбіні інтэр'ера. Усходы вялі да выявы "Укрыжаванне", па баках былі размалёўкі на сюжэты пакут Хрыста, выкананыя мастаком-базыльянінам Шашалевічам, які вучыўся жывапісу ў РымеТЗараз інтэр'ер атынкаваны і пабелены, апсіда вылучана плоскай перагародкай іканастаса.