Шыфр
411Г000537_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1629 - 1671 гг.
Успенскі сабор намаганнямі ігумена Пятра Мімонскага пабудаваны як галоўны храм манастыра базыльян у 1629 - 1671 гг. Помнік архітэктуры стыляў барока / класіцызму. Мураваная 3-нефавая крыжова-купальная базіліка (даўжыня больш за 55 м, вышыня каля 40 м) з паўкруглай апсідай ступеньчатага контуру. З паўночнага і паўднёвага бакоў да сабора прымыкаюць цэрквы Пакрава Прасвятой Маці Боскай і Раства Іаана Прадцечы. Спачатку сабор быў пабудаваны ў стылі барока. На галоўным фасадзе былі вуглавыя вежы. Пасля рэканструкцыі 1828 г. архітэктура сабора набыла рысы класіцызму: вежы разабраны, зменена форма светлавога барабана і купала, у дэкоры выкарыстаны дарычны ордэр.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён