Шыфр
512Г000519
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1791 - 1793 гг.
Стыль
Класіцызм
Ансамбль царквы Раства Багародзiцы ў г. Слаўгарадзе - адзiн з самых дасканалых узораў архiтэктуры класiцызму ў Беларусi.
Царква са званiцай пабудавана ў 1791-1793 гг. па загаду уладальнiка Прапойска князя А.М. Галiцына, вядомага дзяржаўнага дзеяча i дыпламата, мецэната мастакоў i вучоных. Царква знаходзiцца на самай высокай кропцы горада i ўзвышаецца над ім больш чым на 30 м. Будаўніцтва царквы вялося пад кiраўнiцтвам дасведчанага дойлiда "муляра Лукi Iванова", на будаўнiцтве працавалi прыгонныя сяляне Галiцына. Усе будаўнiчыя матэрыялы былі мясцовыя, толькi дахавае жалеза было прывезена з Масквы.
Па меркаванню шэрага даследчыкаў, аўтарства праекта царквы належыць рускаму архiтэктару М. Львову. На карысць гэтага сведчыць тое, што М.А. Львоў у складзе свiты Кацярыны II падчас яе падарожжа на поўдзень у 1787 г. наведаў Прапойск, i тое, што Львоў быў асабiста знаёмы з уладальнiкам мястэчка князем А.М. Галiцыным. Акрамя таго, маецца шмат падабенстваў паміж храмам у Прапойску з iншымi творамi дойлiда - царквой у Арпачове Наваторжскага павета (1783), Барысаглебскiм саборам у Таржку (1785), Калыванскай царквой (1780-я гг.), царквой у Прамухiне i iнш.
У кан. XVIII ст. (цi, больш верагодна, у пач. ХІХ ст.) царква была распісана невядомымi мастакамі ў стылi ранняга класiцызму. Iснуе меркаванне, што група жывапiсцаў была прыслана Галiцыным з Pacii. Роспiсы вызначаюцца высокiм майстэрствам кампазiцыi, малюнка i каларыту, а таксама незвычайна шырокай iканаграфiчнай праграмай з 57 сюжэтаў на евангельскiя тэмы.
У сярэдзiне 1970-х гг. фрэскі былi ўпершыню даследаваны i сфатаграфаваны экспедыцыяй Iнстытута мастацтваў i фальклору Акадэмii навук Беларусi.
У савецкія часы царква была закрыта і выкарыстоўвалася ў якасці гандлёвага склада. У 1989 г. была вернута вернікам. На працягу 2000-х гг. у будынках ансамбля вялiся рамонтныя работы рознага кшталту, якiя не скончаны да сённяшняга дня.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён