зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Археалагічная калекцыя металічных вырабаў з раскопак Бярэсця (109 адзінак)

Археалагічная калекцыя металічных вырабаў з раскопак Бярэсця (109 адзінак)

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

123М000001

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

XIII ст.

Апісанне

Археалагічная калекцыя металічных вырабаў налічвае 109 адзінак, яна прадстаўлена шматлікімі прадметамі штодзённага побыту, прылад і прыстасаванняў для розных заняткаў і промыслаў. У 1968 г. супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН РБ пад кіраўніцтвам П. Ф. Лысенка пачаліся археалагічныя даследаванні старажытнага Бярэсця. У ходзе раскопак сабрана вялікая колькасць старажытных рэчаў (звыш 43 тысяч), якія вырабляла насельніцтва з чорных і каляровых мералаў, косці, скуры, гліны, дрэва.

З жалеза і сталі выраблены прылады працы: кавальскі молат, клешчы, сярпы, косы; дрэваапрацоўчыя прылады: сякеры, цёслы, долаты, прабоі. Усе металічныя вырабы выкананы пры дапамозе складаных тэхналагічных аперацый, што сведчыць аб высокім узроўні металаапрацоўчага рамяства ў старажытным Бярэсце.

Старонка