Шыфр
313В000435
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Кармянскі раён, в. Паштовая Глінка, 1,25–1,7 км на паўночны ўсход ад вёскі, 0,25–0,3 км на ўсход ад былога пас. Луначарскі, на правым беразе р. Сож, урочышчы Гарадок, Скаварада, за ровам
Датаванне
1-е тыс. да н. э. - 1-е тыс. н. э.
Археалагічны комплекс (гарадзішча і селішча) перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на ўсход ад былога пас. Луначарск, на паўночны ўсход ад в. Паштовая Глінка, на правым беразе р. Сож. Гарадзішча размешчана ва ўроч. Гарадок/Скаварада на мысе, паміж краем тэрасы з усходу і ярам з поўдня. Пляцоўка падтрохвугольнай формы, з боку поля ўмацавана 2 валамі і ровам паміж імі. Другі, знешні роў зараз не праглядаецца. Схіл гарадзішча ў бок яру пакаты. На валах (асабліва на знешнім баку ўнутранага) і на пляцоўцы – старыя ямы, па краю берагу – траншэя ВАВ.
Адна частка селішча прымыкае да гарадзішча з поўначы, цягнецца ўздоўж краю тэрасы да яру-з’езду ў бок ракі. Другая частка селішча знаходзіцца з поўдня ад гарадзішча, за ярам, што ўтварае гарадзішчанскі мыс. Яна цягнецца ўздоўж краю тэрасы да яру - перасохшага вадатока насупраць паўднёвага канца былога пас. Луначарск. Вышыня тэрасы над поплавам неаднолькавая: ёсць паніжэнні і невялікія яры. Агульная даўжыня археалагічнага комплексу з поўначы на поўдзень 780 м. Ён знаходзіцца ў лесе, паверхня няроўная, задзірнаваная, пакрыта ядлоўцам і мхом.
Гарадзішча і селішча ўпершыню ўзгадваецца ў крыніцах у 1873 г. У 1927 г. на селішчы і гарадзішчы правёў разведкі К. М. Палікарповіч. У 1936 г. А. Д. Каваленя і А. М. Ляўданскі апісалі помнікі, знялі схем-план гарадзішча, заклалі на ім шурфы і сабралі пад’ёмны матэрыял на селішчы. У 1957 г. комплекс абследавала В. М. Мельнікоўская. У 1982 г. гарадзішча наведаў С. Я. Рассадзін, у 1985 г. - А. Д. Калечыц. У 1992 г. помнік агледзелі А. А. Макушнікаў і Л. П. Ізотаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён