Шыфр
213В000758_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Воўкавічы, 0,6 км на паўднёвы захад ад вёскі, абапал лясной дарогі
Датаванне
XI ст.
Апісанне
Курганны могільнік-3 знаходзіцца за 0,6 км на паўднёвы захад ад вёскі Воўкавічы, у лесе, абапал лясной дарогі. Захавалася 22 насыпы вышынёй 0,5-2 м і дыяметрам 4-10 м. Два насыпы маюць вышыню 3 і 5 м. Насыпі паўсферычнай формы параслі дрэвамі, без бачных пашкоджванняў.