зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Археалагічны комплекс: курганны могільнік і селішча перыяду сярэднявечча

Археалагічны комплекс: курганны могільнік і селішча перыяду сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000873

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Буда-Кашалёўскі раён, аг. Дуравічы, 0,9–1,4 км на поўнач-паўночны захад ад паўночна-заходняй ускраіны аграгарадка

Датаванне

Х-ХIII стст.

Апісанне

Курганны могільнік і прылеглае да яго селішча знаходзяцца непадалёк ад аг. Дуравічы і на захад-паўночны захад ад дзеючага маста праз р. Ліпу, на краю тэрасы яе левага берага. Могільнік налічвае 25 насыпаў, іх паверхня задірнаваная. Насыпы пясчаныя, невялікія, маюць форму сферычнага сегмента вышынёй 0,7-1,6 м. Асноўная маса курганоў размешчана кучна, але два курганы стаяць асобна.

Селішча пачынаецца адразу за апошнімі адзінкава размешчанымі курганамі. Займае край тэрасы левага берага р. Ліпы, вышынёй 2-3 м над поймай. Сустракаецца пад’ёмны матэрыял, згодна з якім помнік сінхронны могільніку і папярэдне датуецца ХІ-ХІІІ стст. 

Могільнік вядомы з 1873 г. У 1976 г. курганны могільнік агледзеў Я.Р. Звяруга, зрабіў яго апісанне і зняў схематычны план. У 1985 г. могільнік агледзеў А. А. Хацкевіч.

Селішча адкрыта вясной 2014 г. у момант абследавання курганнага могільніку.

Старонка