Шыфр
313В000429
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
X ст. - XIII ст.
Апісанне
Курганны могільнік знаходзіцца за 1 км на поўнач ад вёскі, абапал дарогі на в. Паштовая Глінка, на правым беразе ракі Сож 46 курганоў вышынёй ад 0,6 да 2,85 м, дыяметрам ад 5 да 12 м. З паўночнага боку могільніка знаходзіцца глыбокі і шырокі роў. Некалькі насыпаў разбурана ўзворваннем і старымі ямамі. Радыяцыйнае забруджанне на тэрыторыі помніка 5-15 Ku/км.кв.