Шыфр
413В000568
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
5 тыс. да н. э. - 2 тыс. да н. э.
Стаянка-1. Займае ўсю плошчу буйнага пясчанага павышэння, якое парасло лесам, моцна пашкоджана вясковымі бульбянымі ямамі. На яго схілах рэшткі культурнага пласта разбураюцца ад ўздзеяння прыродных працэсаў і пры перагонах на выпас статкаў хатніх жывёл. Дакладныя памеры з-за залесенасці помніка не ўстаноўлены. Прыкладныя памеры да 6,0 га.
Стаянка-2 займае ўсю сучасную плошчу дзюны, якая выцягнута практычна па лініі поўнач-поўдзень на 170 м. Амаль ў цэтры дзюна пашкоджана пясчаным кар'ерам памерам каля 25 х 12 метраў, у абрыве якога прасочваецца масіўны валун і цёмна-шэрыя сляды ад ямаў. Паверхня помніка раней разворвалася, у тым ліку глыбокімі барознамі пад лесанасаджэннію На момант абследавання парасла травою і моцна задзірвавана. Прыкладныя памеры да 1,0 га.
Стаянка-3 займае паўночна-заходнюю частку буйнага пясчанага павышэння, якое парасло лесам, а на самым паўночна-заходнім ускрайку - маладымі лесанасаджэннямі. У паўночна-заходняй частцы помніка маецца даволі вялікі пясчаны кар'ер. На яго схілах прасочваюцца рэшткі культурнага пласта магутнасцю да 0,3 м. Дакладныя памеры з-за залесенасці помніка не ўстаноўлены. Прыкладныя памеры да 4,0 га.