Шыфр
613В000682
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Вілейскі раён, в. Рэчкі, на адлегласці ад 0,5 да 1,5 км на ўсход ад в. Рэчкі, у лесе
Датаванне
кан. І тыс. да н.э. - пач. ІІ тыс. н.э.
Археалагічны комплекс канца I тыс.да н.э. – пачатку II тыс. н.э. Рэчкі складаецца з шасці археалагічных помнікаў: гарадзішча I тыс. н.э. Рэчкі-1, селішча сярэдзіны I тыс. н.э. – пачатку II тыс. н.э. Рэчкі-2, гарадзішча канца I тыс. да н.э. – сярэдзіны I тыс. н.э. Рэчкі-3, курганны могільнік чацвёртай чвэрці I тыс. н.э. Рэчкі-4, курганны могільнік чацвёртай чвэрці I тыс. н.э. Рэчкі-5, селішча сярэдзіны I тыс. н.э. – новага часу Рэчкі-6. Археалагічны комплекс знаходзіцца на адлегласці ад 500 м да 1500 м на ўсход і паўднёвы ўсход ад сучаснай вёскі Рэчкі Вілейскага раёна, у лесе.
Гарадзішча Рэчкі-1 вядома з 1855 г., калі яго адкрыў А. Кіркор. У 1934 г. археалагічны комплекс Рэчкі абследаваўся У. Галубовічам і Х. Цэгак-Галубовіч. У 1956 г. гарадзішча Рэчкі-1 абследаваў Л.У. Аляксееў, у 1995 г. – Я.Г. Звяруга. У 1983 г. М.М. Чарняўскі заклаў на гарадзішчы шурф, а таксама адкрыў ля яго падножжа селішча (Рэчкі-2). У 1985 г. селішча абследаваў Я.Г. Звяруга. У 1997 г. археалагічны комплекс абследаваў А.М. Мядзведзеў.
З 2019 г. працы на археалагічным комплексе Рэчкі праводзяцца пад кіраўніцтвам П. С. Курловіч. На селішчы Рэчкі-6 з мэтай вызначэння межаў паселішча і яго храналогіі быў сабраны пад'ёмны матэрыял і праведзена шурфоўка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён