Шыфр
413В000577
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Х - ХІІІ стст.
Апісанне
Селішча-1 знаходзіцца у 100 м на паўночны ўсход ад стадыёна, на ўзвышшы у трыкутніку паміж правым берагам р. Бяроза (левы прыток р. Шчара) і безназоўнай рачулкай. Прыкладная плошча помніка да 0,2 га. Помнік датуецца X - XIII, XVI - XVIII стст.
Селішча-2 знаходзіцца адразу за паўночнай ускраінай вёскі, з левага боку ад дарогі на в. Куцейка, на узвышшы левага берага р. Бяроза (левы прыток р. Шчара). Тэрыторыя помніка задзірваваная. Прыкладныя памеры селішча да 0,17 га. Помнік датуецца X - XIII, XVI - XVIII стст.
Селішча было выяўлена ў 1963 г. В.Р. Супруном, абследавалася гэтым жа даследчыкам у 1964 г., Л.Д. Побалем у 1973 і 1974 гг. У розныя часы на помніку была сабрана кругавая кераміка розных часоў. Раскопкі не праводзіліся. У 2011 г. сучасны стан помніка абследавалі В.Л. Лакіза, М.І. Ткачова і З.А. Харытановіч.