513В000242_2
Шыфр
513В000242
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X–II тыс. да н.э., VIII ст. да н.э. - XIII ст. н.э.
Стаянка каменнага веку на другой надпоплаўнай тэрасе правага берага Дняпра, у 0,5 км на поўдзень ад вёскі Лазаравічы.
На развораным полі, на працягу 200 м уздоўж броўкі тэрасы сустракаюцца расшчэпленыя крамяні ў выглядзе абломкаў пласцін і адшчэпаў.
Селішча ранняга жалезнага веку і эпохі Старажытнай Русі, бескурганны могільнік на другой надпоплаўнай тэрасе правага берага Дняпра, на поўдзень ад вёскі Лазаравічы.
Знаходкі сустракаюцца на былым полі (парастае лесам) каля малочнатаварнай фермы і да рова, на працягу 400–500 м пры шырыні да 50–60 м. Выяўленыя фрагменты грубаляпной керамікі, шлакаў, кальцанаваных костак, а таксама абломкаў ганчарнага посуду.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён