зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Археалагічныя помнікі: селішча; грунтавы могільнік з трупаспаленнем

Шыфр

513В000245

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

VІІІ ст. да н.э. – VІІІ ст. н.э.

Апісанне

Грунтовы могільнік з трупаспаленнем ранняга жалезнага веку на правым беразе Дняпра, у 0,5–1 км на поўнач ад вёскі Леніно, каля возера Чанаўка, у полі.

Пры ўзворванні пахаванняў выкрываюцца спаленыя чалавечыя парэшткі ў паласе даўжынёй да 80 м пры шырыні 50 м. Было зафіксавана 6–7 месцаў канцэнтрацыі кальцанаваных костак.

Селішча VI–IX стст. размешчана ў 100–120 м на паўночны захад ад могільніка.

На разараным полі сабраны фрагменты грубалепнай гладкасценнай і з расчэсамі керамікі з прымешкай дрэсвы ў цесце, таўшчынёй сценак 0,6–0,8 см, добрага абпалу. Знойдзены абломак неарнаментаванага грузіка шарападобнай формы.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Археалагічныя помнікі: грунтавы могільнік з трупаспаленнем
Археалагічныя помнікі: грунтавы могільнік з трупаспаленнем
Археалагічныя помнікі: селішча
Археалагічныя помнікі: селішча