Шыфр
212Г000575_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1760 - 1780 гг.
Стыль
Сімбіёз барока і класіцызму
Будынак Гасцініцы быў пабудаваны ў 1760-1780-я гг. з удзелам італьянскіх архітэктараў Джузэпэ дэ Сака і Карла Спампані.
Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з высокім чарапічным дахам захаваў барочную раскрапоўку галоўнага фасада. Вырашаны ў сімбіёзным барочна-класіцыстычным стылі. Галоўны фасад сіметрычны, крапаваны нішамі і філёнгамі. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны плоскімі ліштвамі з замковым каменем.
Архітэктура Гасцініцы была падпарадкавана задачам стварэння цэласнага ансамбля плошчы, характарызуецца элементамі, агульнымі з архітэктурай суседніх будынкаў, пры будаўніцтве якіх быў выкарыстаны прынцып тыпізацыі. Цэнтральнае месца ва ўнутранай арганізацыі гасцініцы адведзена пярэдняй з міжпавярховай лесвіцай: першы паверх выкарыстоўваўся пад залу і кухню, другі – пад жылыя пакоі.
З цягам часу першапачатковая планіроўка будынка была зменена. У свой час тут размяшчаліся загаткантора, гарадскі савет, школа, інтэрнат. З 1974 г. у будынку знаходзіцца Пастаўскі раённы краязнаўчы музей.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён