зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Архітэктурны ансамбль цэнтра аг. Варняны: жылыя дамы з фрагментамі агароджы

Шыфр

412Г000038_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

канец 18 ст.

Апісанне

Архітэктурны ансамбль цэнтра аг. Варняны уключае ў сябе Свята-Георгіеўскі касцёл,  будынкі былых плябані і дома аптэкара, жылыя дамы з фрагментамі агароджы, вежа, былы млын, парк, месца палаца, месца флігеляў. Архітэктурны ансамбль цэнтра Варнян сфарміраваны па прынцыпе рэгулярнай планіроўкі вакол вялікай для мястэчка, трапецападобнай выцягнутай плошчы (даўжыня 300 м). Ансамбль створаны па праекце архітэктара А.Касакоўскага ў стылі позняга барока. Жылыя дамы з фрагментамі агароджы  фарміруюць забудову паўднёвага і паўночнага бакоў плошчы. На працягу 1950-90х гг. дамы неаднаразова перапланіроўваліся, змяняліся ранейшыя прапорцыі і фасады ў большасці дамоў, аутэнтычныя дахі заменены на двухсхільныя, практычна не захаваліся паміж дамоў арачныя праезды ў двары. Адзначаецца розны дахавы матэрыял, дамы захаваліся часткова.