Шыфр
713Г000087
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 33
Датаванне
1910 г.
Апісанне
Тэрыторыя, на якой размешчаны хлебазавод № 2, да пачатку 19 ст. знаходзілася за межамі горада. Мясцовасць гэта называлася Пярэспай ад назвы фальварка, пазней Старажоўкай. Землі ўвайшлі ў межы горада паводле праектнага плана г. Мінска 1817 г. Па адміністрацыйна-паліцэйскаму падзелу г. Мінска ў канцы 19 -- пачатку 20 ст. тэрыторыя хлебазавода адносілася да 125 квартала. Забудова квартала на той час была пераважна аднапавярховай драўлянай.Аналіз гістарычных планаў і іншых дакументаў паказаў, што асновай для фарміравання тэрыторыі хлебазавода паслужыў участак пад № 14, які належаў Дому працалюбства.