зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Бальніца

Шыфр

312Г000027

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1913 - 1915 гг.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Будынак узведзены ў 1913-15 гг. як новая земская бальніца па праекту архітэктара С. Шабунеўскага. Фінансавала будаўніцтва бальніцы княгіня І.І. Паскевіч. Для размяшчэння бальніцы быў выдзелены зямельны ўчастак па вул. Князя Паскевіча (сучасная Камісарава). 

Пасля пачатку 1-й сусветнай вайны будынак быў прыстасаваны пад ваенны шпіталь і ў 1914 г. прыняў першых пацыентаў. Архітэктура пабудовы адлюстроўвае панаваўшы ў пачатку XX ст. напрамак у мастацтве - стыль мадэрн. Пры гэтым у ёй выразна адчуваюцца таксама матывы класіцызму, што характэрна для перадваенных гадоў. 

У пасляваенны перыяд бальніца стала гарадской (1919 г.) і атрымала назву 1-й Савецкай імя С.С. Камісарава. У 1921 г., у перыяд барацьбы ў Гомелі з эпідэміяй тыфу, змяніла назву на 1-ю заразную Савецкую бальніцу. У 1925 г. мела 6 аддзяленняў на 270 ложкаў. Потым, да пабудовы абласной бальніцы, выконвала яе ролю. У 1977 г. была аб’яднана са станцыяй хуткай медыцынскай дапамогі і атрымала статус гарадской бальніцы хуткай дапамогі.

За гады існавання і будынак бальніцы, і тэрыторыя яе двара падвергліся пэўным змяненням, але асноўныя архітэктурныя, канструкцыйныя і дэкаратыўныя элементы помніка захаваліся, ў цэлым, набліжанымі да першапачатковага выгляду.