Шыфр
410Г000004
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХІІ ст.
Барыса-Глебская (Каложская) царква размешчана на правым беразе р. Нёман, недалёка ад упадзення ў яе р. Гараднічанкі. Царква пабудавана ў 80-я гады ХІІ ст. Адносілася да гродзенскай архітэктурнай школы. Для будаўніцтва храма выкарыстоўвалася цэгла-плінфа, галаснікі, апрацаваныя камяні, цэмянка (вапнавая рошчына прыгатаваная з дамешкамі дробна тоўчанай цэглы). Мурорўка сцен выканана ў раўнарадавай тэхніцы, для дэкору фасадаў і падлогі ўжыты маёлікавыя пліткі. Сцены былi аздоблены фрэскавым жывапiсам /збярогся невялікі фрагмент/. Падлога складалася з рознакаляровых маёлiкавых плiтак (захаваўся фрагмент у алтарнай частцы ў левым дз'яканіку).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён