Шыфр
113Г000466
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1824 г.
Царква знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі. Пабудавана ў 1824 г.
Па апісанні 1879 г., царква драўляная, амаль круглая, з адным купалам, пафарбаваным у чырвоны колер, аднымі ўваходнымі дзвярыма, адным радам вокнаў без жалезных кратаў. У маёмасці значыліся сярэбраны літургійны посуд, 6 старых рыз, поўны набор богаслужбовых кніжак і адно Евангелле ў металічна-пасярэбраным акладзе. У 1873 г. асобна ад царквы была пабудавана званіца, якая мела 5 званоў.
Царква вылучаецца арыгінальным кампазіцыйным вырашэннем - спалучэннем прамавугольная зруба званіцы з васьмігранным зрубам храма. Зала храма перакрыта плоскай столлю, у яе шырокай аркай адкрываецца памяшканне прытвора, над якім зроблены хоры.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён