зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Барысаглебская царква

Барысаглебская царква

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Г000012

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1866 г. - 1869 г.

Стыль

Псеўдарускі стыль (спалучэнне класіцызму і неарускага стыляў)

Апісанне

Першапачаткова быў жылы дом - аднапавярховы квадратны ўплане будынак, падзелены сцяной на 2 рознавялікія памяшканні. Завяршаўся 4-схільным дахам. Меў рысы дэкору, характэрныя для  XVII ст. (дэкаратыўны раслінны арнамент, які нагадваў беларускія матывы, фрэска на паўднёвай сцяне, шырокі карніз у верхняй частцы сцяны, які апярэзвае па перыметры ўвесь будынак). У сярэдзіне ХІХ ст. прыстасаваны пад царкву: палова ўсходняй сцяны перабудавана ў трохгранную апсiду, з захаду прыбудавана двух'ярусная званiца. Будынак завершаны чатырохсхiльным дахам, на вiльчаку ўзвышаецца драўляны барабан (васьмярык на чацверыку) з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады атынкаваныя, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Па перыметры праходзіць прафіляваны карнізны пояс. Званiца накрыта невысокiм шатром з галоўкай. Вуглы вылучаны плоскімі лапаткамі, сцены прарэзаны арачнымі праёмамі, дэкарыраванымі балюстадкамі. Пад будынкам маюцца сутарэнні.

Старонка