зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Д000931

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

XII ст.

Стыль

Помнік эпіграфікі

Апісанне

Барысаў камень у аг. Друя прадстаўляе сабой цемнавата-буры камень-валун каля 8 м у акружнасці, даўжынёй каля 6 м. Паверхня няроўная. На камені высечаны шасціканцовы крыж і надпісы “ІС ХС НИКА” i “ГИПОМОЗИ РАБУ (СВ)ОЕМУ... “. Асноўная частка надпісу размешчана не сіметрычна адносна крыжа, а злева. Справа таксама выяўлены аналагічны па колькасці слоў надпіс. Тут у дадатак да двух радкоў з надпісамі ХС i КА размешчана яшчэ сем радкоў, у кожным з якіх высечана па 2-3 літары.

Барысавы камяні вядомы толькі ў Беларусі. Арэал іх распаўсюджвання супадае з тэрыторыяй колішняга Полацкага княства, калыскі беларускай дзяржаўнасці. Гэта, як правіла, унушальных памераў валуны, на якіх высечаныя крыжы і надпісы. У большасці выпадкаў у надпісе ўтрымліваецца імя Барыс. Гісторыкі звязваюць яго з полацкім князем Барысам Усяслававічам, які мог уладарыць са жніўня 1127 года па 1128 год. Паводле летапісных звестак вядома, што ў 1128 г. у Полацкім княстве лютаваў голад, выкліканы неўраджаем. Магчыма, у гэты час і загадаў полацкі ўладар на вялізных і адметных валунах высечы крыжы і словы-заклінанні: “Господи помози рабу своему Борису”. Але гэта толькі версія. Паводле іншых меркаванняў, валуны выкарыстоўваліся ў дахрысціянскі перыяд язычнікамі для абрадаў. Ёсць думкі, што Барысавы камяні звязаны нейкім чынам з суднаходствам, гандлёвымі шляхамі. Нехта бачыў у іх памятныя знакі князя, межавыя адзінкі.

Старонка