Шыфр
113В000700
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
II ст. да н.э. - I ст. н.э.
Апісанне
Бескурганны могільнік-1 перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца ў в. Турское, на высокім участку доўгай дзюны. У літаратуры вядомы як могільнік Велямічы. Датуецца раннім жалезным векам (II ст. да н.э – I ст. н.э.) і звязаны з пахавальным абрадам плямёнаў зарубінецкай культуры.
Помнік у 1953 – 1956 гг. даследаваў Ю.У. Кухарэнка. Падчас даследаванняў было выяўлена 157 пахаванняў, з іх 10 належаць да вельбарскай культуры (ІІІ – другая палова IV стст.), 10 – старажытна-рускія курганы, астатнія - пахаванні зарубінецкай культуры. У адным з пахаванняў быў знойдзены неспалены жаночы чэрап. Ва ўсіх пахаваннях знаходзіўся суправаджальны інвентар: грубаляпныя і глянцаваныя гаршкі, міскі, кубкі, стопкі, 77 бронзавых і жалезных фібул (раннія экземпляры з дроту сярэднелатэнскай схемы, большасць зарубінецкага тыпу з трохвугольным шчытком на спінцы, астатнія – позналатэнскай схемы), бронзавыя буйныя шпількі з кальцавой і пляскат-спіральнай галоўкамі, арнаментаваныя трапецападобныя падвескі, пярсцёнкі.