Шыфр
513В000407
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
бронзавы век
Апісанне
Выявіў і абследаваў у 1964 г. Л.Д. Побаль, абследаваў у 1977 г. В.Ф. Капыцін. У паўночнай частцы пясчанай касы, якая выходзіць у пойму ракі, выяўлена пахаванне. Пахавальная яма дыяметрам да 0,5 м запоўнена дробным вуголлем, попелам і кальцыніраванымі касцямі. У верхняй часітцы ямы знаходзіліся абломкі шматвалікавай пасудзіны, упрыгожанай лапчастым арнаментам (упершыню знойдзена на тэрыторыі Беларусі). У яме былі таксама 4 крамянёвыя скрабкі, сякера, некалькі адшчэпаў. Пад спаленымі касцямі, на дне ямы на глябіні 0,5 м ляжалі частка чэрапа чалавека і 2 крамянёвыя нажы. Выяўлены яшчэ 4 месцазнаходжанні спаленых касцей і керамікі эпохі бронзы.
Некаторыя навукоўцы даволі крытычна ставяцца да такой адназначнай ацэнкі Л. Д. Побалем знойдзенага гаршка і ўсяго пахавання ўцэлым. Напрыклад, М. М. Крывальцэвіч лічыць, што тэхналогія вырабу пасудзіны з-пад Барысаўшчыны адрозніваецца ад традыцыйнай тэхналогіі культуры шматвалікавай керамікі. Некаторыя дэталі арнаментацыі, напрыклад, звісаючы ўніз канец верхняга валіка, адпавядаюць больш позняму часу бронзавага веку. Па яго думцы верагодна, што такое незвычайнае спалучэнне прыкмет магло ўзнікнуць у выніку пранікнення ў мясцовае культурнае асяроддзе носьбітаў паўднёвых (лесастэпавых) традыцый, у тым ліку і культуры шматвалікавай керамікі. Храналогія пахавання пад Барысаўшчынай можа быць больш позняя, чым вызначаная Л. Д. Побалем: XVI (XV)-XII (XI) стагоддзі да нашай эры — гэта сярэдні перыяд бронзавага веку, калі на тэрыторыі раёна пражывала насельніцтва паўночнапалескай групы тшцінецкай культуры.