Шыфр
313В000341
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
ІІ стагоддзе да н.э. - І стагоддзе н.э.
Выявіў у 1952 г. Ю.У. Кухарэнка. У 1952-1954 гг. Ю.У. Кухарэнка раскапаў 50 пахаванняў і 2 пахаванні раскапаны мясцовымі жыхарамі. Пахавальны абрад -- трупаспаленне ў круглых і прадаўгаватых ямах. Кальцыніраваныя косці змешчаны ў пасудзінах-урнах. Пахавальны інвентар -- гліняныя, пераважна глянцаваныя пасудзіны рознай формы, знойдзена 18 драўляных фібул, бронзавыя шпількі, спіралепадобныя бранзалеты, жалезныя кольцы, нажы, спражкі і інш. Адносіцца да зарубінецкай культуры ранняга жалезнага веку.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён