зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку

Шыфр

313В000500

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, в. Чаплін, с/с Страдубскі, каля гарадзішча, на невялікім узгорку

Датаванне

ІІ ст. да н.э. - І ст. да н.э.

Апісанне

Бескурганны могільнік  знаходзіцца на паўночны захад ад селішча-1. Даследаваны 282 пахаванні. Пахавальны абрад - трупаспаленне ў круглых і паўдугаватых ямах глыбінёй 0,3-0,5 м, арыентаваных з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Знойдзены кенатафы, парныя пахаванні дарослых і дзяцей. Знойдзена 275 пасудзін, 14 жалезных наканечнікаў коп'яў, 4 дроцікі, некалькі дзесяткаў падковападобных фібул з бронзы і жалеза, розныя тыпы жалезных нажоў, інш. Абследавалі6 у 1951-1953 гг. - Ю.У. Кухарэнка, у 1956-1957 гг., 1975 г., 1979 г. - Л.Д. Побаль.