Шыфр
113В000119
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в. Холмічы, 0,73 км на паўднёвы захад ад заходняй ускраіны вёскі, хутар Уладычыца, на выцягнутым мысе (урочышча Камянюха), які знаходзіцца паміж рэкамі Лютая і Лясная, 0,15 км на паўночны ўсход ад маста праз р. Лютая; 0,7 км на паўночны захад ад месца ўпадзення р. Лютая ў р. Лясная
Датаванне
IV - VII стст.
Апісанне
Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку размешчаны каля в. Холмічы, непадалёк ад месца ўпадзення р. Лютая ў р. Лясная. Плошча помніка разворваецца. Памеры 320x170 м. Праз цэнтральную частку помніка з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход праходзіць высокавольтная лінія электраперадачы.
Грунтовы могільнік быў выяўлены ў 30-х гг. XX ст. селянінам I. Мацвеюком падчас будовы хаты. У 1955 і 1957 гг. на месцы знаходкі ўказанага пахавання Ю.У. Кухарэнка правеў невялікія раскопкі. У 1980, 1985 гг. абследавала Т.М. Каробушкіна.