зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку

Шыфр

113В000179

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, г. Драгічын, чыгуначная станцыя Драгічын, на паўночна-заходняй ускраіне станцыі Драгічын, на пясчаным узгорку

Датаванне

III - II-е ст. да н.э.

Апісанне

Бескурганны могільнік ранняга жалезнага веку каля чыг. станцыі Драгічын выпадкова выявілі сяляне падчас земляных работ. У 1962 годзе Ю.У. Кухарэнка і В.Б. Нікіціна раскапалі 880 м2. На ўскрытым участку знойдзена 5 пахаванняў, выкананых па абрадзе крэмацыі, урнавых і безурнавых. Могільнік належыць плямёнам паморскай культуры.

Помнік абследавалі ў 1985 г. В.С. Вяргей, у 2011 г. А.Ф. Касюк. У цэнтральнай частцы помніка знаходзіцца стары кар'ер, на паўднёва-заходнім участку пабудаваны асфальтавы завод. Паверхня разворваецца, тут знаходзяцца калгасныя палі і свойскія агароды.