Шыфр
113В000374
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
I - IV ст. да н.э.
Апісанне
Бескурганны могільнік Трасцяніца паморскай культуры знаходзіцца на поўнач ад вёскі на пясчаным узвышшы, справа ад дарогі на Ратайчыцы. Упершыню помнік абследаваў у 1937 г. К. Салаевіч, у 1962 г. В.Б. Нікіціна-Караткевіч ускрыла 2 трупаспаленні ў грунтовых ямах i 22 ямы запоўненыя камянямі, попелам і жужламі.
Зараз помнік разворваецца. На помніку стаіць ахоўны знак.