Шыфр
513В000426
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ІІ - V стст.
Бескурганны могільнік ранняга жалезнага веку знаходзіцца на ўсход ад в. Сіманавічы, на правым беразе ракі Пціч, на левым беразе безыменнага ручая, ва ўрочышчы Доўбішча. Даўжыня могільніка дасягае 100 м, шырыня — 40-50 м. Меркавана, належала кіеўскай археалагічнай культуры.
Адкрыў і вывучаў бескурганны могільнік у 1964 г. Л. Д. Побаль. Былі выяўлены пахаванні па абраду трупаспалення, у якіх знойдзены косці і ляпная кераміка 2-й паловы 1-га тыс. н.э. У 1987 г. могільнік даследавала Дубіцкая. Дадаткова былі сабраны кальцыніраваныя косці, абломкі ляпных пасудзін, крамянёвыя наканечнікі эпохі бронзы і адшчэпы. У 2000 г. помнік агледзеў В.Ф. Капыцін.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён