зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Б000491

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Лепельскі раён

Датаванне

1797 - 1805 гг.

Апісанне

Фрагмент Бярэзінскай воднай сістэмы знаходзіцца на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Пачынаецца ад р. Бярэзіна, уключае Сергучоўскі канал, р. Сергуч (р. Бузянка), воз. Манец, воз. Плаўна, Бярэзінскі (Злучальны) канал ад в. В. Гара да воз. Бярэшча, воз. Бярэшча.

Бярэзінская водная сістэма была пабудавана ў 1797-1805 гг. на месцы старажытнага гандлёвага шляху для транспарціроўкі грузаў на суднах з басейна Дняпра ў басейн Заходняй Дзвіны і далей у Балтыйскае мора, а таксама ў адваротным напрамку да Чорнага мора. 

Збудаванне Бярэзінскай воднай сістэмы - грандыёзнае па тым часе гідратэхнічнае будаўніцтва, запатрабавала пашырэння і спрамлення берагоў рэк, пракладкі 6 каналаў, будаўніцтва 14 шлюзаў і 6 плацін. Работы вяліся ў вельмі складаных умовах сярод лясоў і балот з дапамогай прымітыўных прылад працы. Пачыналася водная сістэма на тэрыторыі цяперашняга Бярэзінскага запаведніка вусцем Сергучоўскага канала на адлегласці 480 км ад упадзення Бярэзіны ў Дняпро. Агульная яе працягласць складала 169 км.

У цяперашні час вялікая частка Сергучоўскага i амаль увесь Злучальны канал змялелі, заглеіліся, месцамі на іх дне ўтварыліся невялікія пясчаныя астраўкі, зарастаючыя вярбой і чорнай вольхай. Азёры і рака Бузянка выкарыстоўваюцца ў якасці воднага байдарачнага эколага-турыстычнага маршрута. Уздоўж Сергучоўскага канала пракладзены веласіпедны маршрут, які карыстаецца павышанным попытам.

Старонка