Шыфр
413Ж000006
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1929 г.
Помнік Элізе Ажэшцы - скульптурны партрэт Э. Ажэшкі працы Р. Зерыха і архітэктара В. Куявінскага. Выраблены з шэрага паліраванага граніту. Усталяваны на складаным па форме пастаменце. З дэтальнай дакладнасцю перададзены рысы твару пісьменніцы ў сталыя гады яе жыцця: выразна акрэслены падбародак, лёгкая ўсмешка, зморшчанкі каля вачэй. Высокая прычоска, пышна павязаны шаль надаюць вобразу пісьменніцы рамантычнае адценне.
Бюст спачатку быў усталяваны ў 1929 г. у гарадскім парку. У час вайны жыхары горада збераглі бюст Э. Ажэшкі, схаваўшы яго на каталіцкіх могілках. Рашэннем гарадскога Савета ў ліпені 1947 г. бюст быў пастаўлены на новым месцы гарадскім архітэктарам Кліменкам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён