Шыфр
712Ж000244
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1978 г.
Зяльдовіч Якаў Барысавіч - савецкі фізік-тэарэтык, акадэмік АН СССР (1958 г., член-карэспандэнт АН СССР з 1946 г.), тройчы Герой Сацыялістычнай Працы.Нарадзіўся Якаў Барысавіч у Мінску 08.03.1914.
Пагрудны бюст Я.Б.Зяльдовіча (вышыня 1 м) ўстаноўлены на высокім пастаменце (вышыня 2,8 м). На пастаменце размешчаны памятны надпіс у гонар Я.Б. Зяльдовіча, выявы ордэна Леніна і дзвюх зорак Героя Сацыялістычнай Працы. Пастамент пастаўлены на невысокай пляцоўцы, на якой злева пакладзены камень. Помнік вылучаецца кампазіцыйнай кампактнасцю. Скульптурны партрэт перадае дасканалы вобраз вучонага, адлюстроўвае аблічча разумнага, дасціпнага, жыццялюбівага, вялікай душэўнай чуласці чалавека.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён