Шыфр
513Ж000462
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1977 г.
Бронзавы бюст Кірылу Пракопавічу Арлоўскаму ўсталяваны ў аграгарадку Мышкавічы. Знаходзіцца каля сельскага Дома культуры. Бюст К.П.Арлоўскага - праца скульптара-манументаліста Мікалая Аляксеевіча Рыжанкова і архітэктара Юрыя Іванавіча Казакова выкананы з бронзы і ўстаноўлены на прамавугольным пастаменце з карычневага граніту са ступеністым стылабатам вышынёй тры метры.
Штогод каля бюста ўстановы культуры, адукацыі раёна сумесна з грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі раёна арганізуюць мерапрыемствы, прысвечаныя Дням Перамогі, Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, вызвалення Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, свята вёскі. Таксама кожны год у аграгарадку Мышкавічы праводзяцца веласпаборніцтвы - мемарыял Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскага па веласіпедным спорце, урачыстае адкрыцце якіх праходзіць каля бюста.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён